Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі заклікаў эўрапейцаў прымаць уцекачоў


Папа Рымскі Францішак заклікаў каталіцкіх вернікаў ва ўсёй Эўропе прымаць сем’і ўцекачоў.

«Міласэрнасьць Бога распазнаецца праз нашыя ўчынкі. Таму зьвяртаюся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасьцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Эўропе, выявіць праўду Эвангельля і прыняць па адной сям’і уцекачоў. Гэта відавочны жэст падрыхтоўкі да Свьятога Году Міласэрнасьці. Няхай кожная парафія, кожная рэлігійная супольнасьць, кожны кляштар, кожны санктуарый Эўропы дасьць прытулак адной сям’і ўцекачоў, пачынаючы з маёй Рымскай дыяцэзіі», сказаў Пантыфік.

Папа заахвоціў эўрапейскіх біскупаў падтрымаць гэтыя заклікі і падкрэсьліў, што Міласэрнасьць — другое імя Любові. Дзьве сям’і неўзабаве будуць прынятыя дзьвюма ватыканскімі парафіямі, паведамляе Ватыканскае радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG