Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўкраінска-беларускай мяжы «трасуць» футбольных заўзятараў


Беларускія заўзятары ў Львове

Беларускія заўзятары ў Львове

Беларускія памежнікі ды мытнікі больш старанна правяраюць цягнікі з Украіны, мужчын распытваюць, ці не заўзятары яны, ды перапісваюць іх дадзеныя ў нейкія сьпісы.

Аб гэтым Свабодзе распавяла жыхарка Маларыты Людміла Рамановіч:

«Вярнулася ў Маларыту цягніком Забалацьце-Берасьце. З намі ехалі футбольныя заўзятары, тыя, што былі ў Львове. Мытнікі правяралі больш дасканальна, чым звычайна. Амаль на калені станавіліся, каб кожную нашую торбу ператрэсьці. Памежнікі пыталі, ці заўзятары, ды запісвалі ў нейкі сьпіс. У нашым вагоне было чалавек 20 заўзятараў, у тых, што бліжэй да вакзалу — болей. Па іх адразу было відаць, што заўзятары — з шалікамі, сядзяць па 4-6 чалавек, нявыспаныя, усе аднаго ўзросту. Думаю, мытнікі і памежнікі былі наўмысна скіраваныя на адсочваньне заўзятараў,» — распавяла Людміла Рамановіч.

Спадарыня выказала Свабодзе меркаваньне, што «напэўна, потым па тых сьпісах будуць працаваць — чаму там былі, ці выкарыстоўвалі бел-чырвона-белую сымболіку, хто завэрбаваў...»

«Каля мяне з дачкой сядзеў малады мужчына. Наладчык зь Менску. На заводзе нешта там наладжвае. У выходны дзень вырашыў на базар у Забалацьце зьезьдзіць. Як убачылі, што ён мянчук, то ніяк не адчапляліся, казалі што ён заўзятар. Ён ім распавёў — што на базары быў, купіў рэчы. Я мытнікам падказала, каб штамп праверылі, ён ранкам толькі ва Ўкраіну тую заехаў... Супакоіліся тады і пайшлі далей,» — расказала спадарыня Рамановіч.

5 верасьня ў Львове адбыўся футбольны матч Беларусь-Украіна. Перад матчам адбыўся супольны марш украінскіх ды беларускіх фанатаў пад лёзунгамі салідарнасьці. Паведамлялася, што больш за тысячу квіткоў на стадыёне было выкуплена беларусамі. Матч завяршыўся зь лікам 3:1 на карысьць Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG