Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекачоў развозяць па нямецкіх гарадах


Пункт рэгістрацыі на мюнхенскім вакзале

Пункт рэгістрацыі на мюнхенскім вакзале

У Нямеччыну працягваюць прыбываць уцекачы: у нядзелю ў Мюнхене чакаюць прыезду больш за тысячы мігрантаў, якіх затым разьмяркуюць па фэдэральных землях.

Каля 600 уцекачоў у нядзелю раніцай, 6 верасьня, прыбылі ў сталіцу Баварыі з тэрыторыі Аўстрыі. Частка зь іх накіраваная ў лягер для ўцекачоў у Дортмундзе.

У нядзелю Нямеччына рыхтуецца прыняць яшчэ некалькі тысяч мігрантаў, якія прыбываюць з Вугоршчыны праз Аўстрыю. Так, з вакзалу ў Зальцбургу, які знаходзіцца на аўстрыйска-нямецкай мяжы, адправяцца тры цягнікі, якія перавязуць каля 1200 чалавек. Уцекачоў таксама даставяць з Зальцбургу ў Мюнхен на аўтобусах, якія выдзелілі мясцовыя ўлады. На працягу дня мігранты будуць перанакіраваныя з Баварыі ў лягеры для ўцекачоў, разьмешчаныя ў іншых фэдэральных землях, паведамляе агенцтва dpa.

Тым часам, каля тысячы ўцекачоў выправіліся з Будапэшту на аўтобусах, якія ідуць у Зальцбург. Прыкладна 400 мігрантаў едуць у Аўстрыю на цягніках, дзе мясцовыя ўлады дапамогуць ім дабрацца да Мюнхену. На мяжы з Баварыяй мігрантаў чакаюць каля 20 аўтобусаў.

5 верасьня ў Мюнхен прыбылі каля васьмі тысяч уцекачоў, частка зь якіх была разьмеркавана па іншых нямецкіх гарадах, у прыватнасьці, у Дрэздэн, Гамбург, Дортмунд, Бэрлін. На некаторых вакзалах адкрыты валанцёрскія пункты, дзе ўцекачы могуць атрымліваць ваду, ежу і вопратку. Многія мясцовыя жыхары вітаюць мігрантаў.

Тым часам, 6 верасьня паліцыя паведаміла аб начных сутыкненьнях у Дортмундзе паліцыі з правымі радыкаламі, якія пратэстуюць супраць прыезду ўцекачоў. У ходзе сутыкненьняў атрымалі раненьні тры паліцыянты, дэманстрант і выпадковы мінак.

XS
SM
MD
LG