Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кішынэў: каля 100 тысяч чалавек бяруць удзел у мітынгу супраць карупцыі


Улады спрабавалі перашкодзіць правядзеньню мітынгу, арганізаваўшы 6 верасьня ў цэнтры Кішынэву маштабны бясплатны канцэрт, аднак большасьць артыстаў адмовіліся ў ім удзельнічаць.

У Кішынэве праходзіць мітынг супраць уладаў Малдовы. Паводле дадзеных арганізатараў акцыі, руху «Годнасьць і справядлівасьць», на плошчу Вялікага Нацыянальнага сходу выйшлі каля 100 тысяч чалавек.

Мітынгоўцы патрабуюць вярнуць мільярд эўра, выведзены з трох камэрцыйных банкаў у выглядзе незабясьпечаных крэдытаў, адправіць у адстаўку кіраўніцтва Нацыянальнага банку, Генэральнай пракуратуры, Антыкарупцыйнай камісіі, Вышэйшай судовай палаты, рэфармаваньня дзяржаўных інстытутаў, а таксама забесьпячэньня свабоды слова.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», улады спрабавалі перашкодзіць правядзеньню мітынгу, арганізаваўшы 6 верасьня ў цэнтры Кішынэву маштабны бясплатны канцэрт. Аднак большасьць артыстаў адмовіліся ў ім удзельнічаць.

Першая акцыя пратэсту руху «Годнасьць і справядлівасьць» прайшла ў Кішынэве 3 траўня. Тады ў ёй узялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG