Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц да абвяшчэньня нобэлеўскага ляўрэата ў сьпісе букмэйкераў наперадзе Алексіевіч


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

Брытанская букмэйкерская кампанія Ladbrokes працягвае прымаць стаўкі ў катэгорыя «Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры».

Сёлета ў сьпісе лідзіруе Сьвятлана Алексіевіч.

Вось як выглядае першая дзясятка на Ladbrokes за месяц да рашэньня Швэдзкай каралеўскай акадэміі:

Сьвятлана Алексіевіч (Беларусь) 5/1
Харукі Муракамі (Японія) 6/1
Нгугі Ва Тхіёнг’а (Кенія) 7/1
Філіп Рот (ЗША) 8/1
Джойс Кэрл Оўтс (ЗША) 12/1
Адуніс (Сырыя) 16/1
Ісмаіл Кадарэ (Альбанія) 16/1
Юн Фосэ (Нарвэгія) 20/1
Ко Ун (Паўднёвая Карэя) 20/1
Пэтэр Гандке (Аўстрыя) 20/1

Два гады таму ляўрэатка прэміі Эліс Манроў напярэдадні абвяшчэньня займала другі радок у сьпісе Ladbrokes, саступаючы Харукі Муракамі, леташні пераможца — Патрык Мадыяно — быў толькі восьмы. Сьвятлана Алексіевіч апошнія два гады была ў тройцы букмэйкерскіх фаварытаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG