Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя ляўрэаты нацыянальнай літаратурнай прэміі


У Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне ўпершыню адбылося ўручэньне нацыянальнай літаратурнай прэміі.

На сем намінацый было пададзена больш за 45 кніг.

У намінацыі «Проза» лепшай прызнана кніга Ўладзімера Саламахі ’І няма шляху чужога’.

У намінацыі «Паэзія» — кніга Тамары Красновай-Гусачэнкі ’Сустрэча’.

У намінацыі «Публіцыстыка» лепшай названа кніга Міхаіла Шыманскага ’Мы гэтай памяці верныя’.

У намінацыі «Дзіцячая літаратура» адзначана Ганна Скаржынская-Савіцкая, аўтарка ’Надзейкі-чарадзейкі«.

У намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства» перамог Дзяніс Марціновіч, аўтар кнігі ’Жанчыны Ўладзімера Караткевіча’.

У «Драматургіі» лепшым прызнаны цыкль сцэнароў для тэлеканала ОНТ ’Адваротны адлік’ Натальлі Голубевай, паведамляе ў фэйсбуку Paul Antipov.

У журы прэміі ўваходзілі А. Лукашанец, У. Гніламёдаў, І. Саверчанка, Г. Марчук, Р. Матульскі, І. Чарота, А. Паўлава.

Раней пісьменьнікі атрымлівалі ўзнагароды ў конкурсе «Залаты Купідон». Сёлета дзяржава вырашыла павысіць статус літаратурнай ўзнагароды да прэміі.

Заснавальнікамі прэміі зьяўляюцца міністэрства інфармацыі, міністэрства культуры і міністэрства адукацыі Беларусі. Саюз пісьменьнікаў Беларусі стварыў аргкамітэт па ўручэньні прэміі і журы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG