Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім сеціве пачалі апытанку пра выбары і Лукашэнку


На сайце bellposition.ru грамадзянам Беларусі прапанавалі адказаць на пытаньне, ці будуць яны галасаваць на выбарах за Аляксандра Лукашэнку.

«Людзі хочуць сапраўдных дэмакратычных выбараў. Выбараў, на якіх будуць годныя кандыдаты ў прэзыдэнты, без цяперашняга дзейнага прэзыдэнта, апошняга дыктатара Эўропы, бо толькі тады яны змогуць быць насамрэч дэмакратычнымі!», — гаворыцца на сайце.

Ініцыятары апытаньня мяркуюць атрымаць «сапраўдны, незалежны, не падтасаваны адказ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG