Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра падалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты


З 6 па 15 верасьня ў Беларусі будуць зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзыдэнты.

У Цэнтравыбаркам паступілі дакумэнты ад Сяргея Гайдукевіча, Тацяны Караткевіч, Аляксандра Лукашэнкі, Мікалая Ўлаховіча і Віктара Цярэшчанкі.

Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, усе кандыдаты ў прэзыдэнты будуць зарэгістраваныя адначасова — 10 верасьня.

Раней Цэнтрвыбаркам размясьціў папярэднія зьвесткі пра колькасьць подпісаў сабраных за прэтэндэнтаў.

Паводле афіцыйных зьвестак, колькасьць сапраўдных подпісаў у Аляксандра Лукашэнкі склала 1 мільён 753 380, у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча пасьля праверак засталолся 139 877 подпісаў, у Віктара Цярэшчанкі — 6699, у Мікалая Ўлаховіча — 149 819. Тацяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў. У выніку Цярэшчанка мусіць выбыць з выбарчай кампаніі.

Сам Цярэшчанка падчас праверкі подпісаў знаходзіўся ў лякарні. Ён заявіў, што яго атруцілі ў менскай кавярні, дзе ён піў маркоўны сок. 3-га верасьня Лідзія Ярмошына заявіла, што ў шэрагу рэгіёнаў ініцыятыўная група Цярэшчанкі не зьбірала, а падрабляла подпісы. Аднак Цярэшчанка вырашыў падаць дакумэнты і працягнуць удзел у выбарчай кампаніі.

Прэзыдэнцкія выбары ў Белрусі прызначаныя на 11 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG