Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 верасьня: Вандроўкі ў мінулае Менску


Толькі мая Беларусь. Над ракой Арэсай. Любань, Менская вобласьць

Толькі мая Беларусь. Над ракой Арэсай. Любань, Менская вобласьць

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайцесюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

АФІША

У Менску на вуліцы Магілёўскай, 6/1 адбудзецца працэсны стрыт-арт пэрформанс, дзе першы беларускі робат-малявальшчык размалюе сьцяну дома без удзелу мастакоў. Робат пачне працу ў 13.00, а праз 6-7 гадзін можна будзе ўбачыць гатовую карціну.

У Менску ў рамках праекту "Вандроўкі ў мінулае" адбудуцца экскурсіі па горадзе: у 14.00 - Кальварыя: таямніцы старажытнага нэкропалю (месца сустрэчы - ля цэнтральнай брамы могілак). У 17.30 - Легенды і гісторыі старога Менску-2 (месца сустрэчы - ля цэнтральнай брамы Вайсковых могілак, вул. Казлова).

Сяргей Харэўскі запрашае ў чарговае навуковае падарожжа. «Дзе ўзыходзіць сонца» - Менск-Магілёў-Мсьціслаў-Пустынкі-Мазалава-Ануфрыева

У Шчучыне, у раённай бібліятэцы імя Цёткі адбудзецца прэзэнтацыя навуковага выданьня сэрыі "GENUS ALBARUTHENICUM -" Род Ільлінічаў ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стагодзьдзях". Мерапрыемства будзе праходзіць у рамках Дня пісьменства. Пачатак у 14.00.

У ГІСТОРЫІ

1492 ― Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх выспаў сваю першую экспэдыцыю.

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай.

1921 - заснавана таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласава. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР.

1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў старэйшых за 6 гадоў насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда.

1952 ― У Жэнэве падпісаная Сусьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1954 - у Менску адкрыты Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. - Беларускі аграрны тэхнічны унівэрсытэт).

1991 году — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 ― Чачня абвясьціла незалежнасьць.

1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту».

2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку распачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН з бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1751 — беларускі і гэбрайскі філёзаф Саламон Майман

1792 ― Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар

1903 ― Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч Хрысьціянскай дэмакратыі, паэт

1907 - беларускі актор і рэжысэр Леанід Рахленка
1957 — беларускі тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін

1986 ― Іна Жукава, беларуская гімнастка

У гэты дзень памерлі

1656 ― Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст

1907 ― Сюлі-Прудом, францускі паэт, першы Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры

1921 ― Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры

1954 ― Уладзімер Марзон, беларускі хірург

1998 ― Акіра Курасава, японскі рэжысэр

2007 ― Лучана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар

ЦЫТАТА

Quand luira cette êtoile, un jour,
La plus belle et la plus lointaine,
Dites-lui qu’elle eut mon amour,
O derniers de la race humaine.

(Калі аднойчы засьвеціцца гэтая зорка,
Найпрыгажэйшая і найдалейшая,
Скажыце ёй, што я кахаў яе,
О, апошнія з роду людзкога.)

Радкі зь вершу «Ідэал» Сюлі-Прудома, якія Максім Багдановіч узяў эпіграфам для свайго «Рамансу» («Зорка Вэнэра»).

XS
SM
MD
LG