Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Уладзімерам Кішкурнам ФОТА


Уладзімер Кішкурна памёр раніцай 4 верасьня ў рэанімацыі Івацэвіцкага цэнтральнага раённага шпіталя, куды быў дастаўлены 2 верасьня пасьля дарожна-транспартнага здарэньня.

Разьвітаньне з Уладзімерам Кішкурнам адбылося ў ягонай прыватнай сядзібе ў Менску, у раёне вуліцы Арлоўскай. Над сядзібай традыцыйна лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Разьвітацца з актывістам прыйшлі паплечнікі і сябры. Сярод іх — Валер Мазынскі, Вінцук Вячорка, Аляксей Марачкін, Пётра Садоўскі, Аляксей Кавалец, Алесь Бяляцкі, Кася Камоцкая, Вольга Мікалайчык, фермер Уладзімер Матусевіч, Сяргей і Тамара Мацкевічы ды іншыя. Знакаміты цымбаліст Аляксандар Лявончык зайграў беларускія і клясычныя сусьветныя журботныя мэлёдыі, сьпяваў хор пад кіраўніцтвам Аляксея Галіча.

Беларускага дзеяча адпявалі паводле эвангелічна-рэфармацкага абраду.

Уладзімера Кішкурну пахавалі на могілках вёскі Строчыцы Менскага раёну.

Раніцай 2 верасьня на сваім легкавіку 77-гадовы Уладзімір Кішкурна, які два гады таму перанёс інфаркт, выехаў зь Менску на лекаваньне ў санаторый “Белая вежа”, што знаходзіцца ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Дзесьці каля 14 гадзінаў на вялікай хуткасьці аўтамабіль актывіста ўехаў у грузавік, які рухаўся ў спадарожным кірунку з хуткасьцю 70 км у гадзіну. Уладзімер Кішкурна ужо ў шпіталі пасьпеў сказаць жонцы, што яму стала кепска. ДТЗ адбылося на аўтамагістралі Менск-Берасьце. Нягледзячы на тое, што спрацавалі падушкі бясьпекі, кіроўца атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні лёгкіх і пячонкі. Пасьля начной апэрацыі спадар Уладзімер быў падключаны да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG