Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камяніца-2015: Хлопца прымусілі зьняць майку з «Пагоняй», а гандляроў правяралі на «забароненую» сымболіку


Фольк-фэстываль «Камяніца» адбыўся 5 верасьня на тэрыторыі Музэю народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо).

У Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам прайшоў VI фольк-фэстываль «Камяніца». Удзельнікамі сьвята сталі беларускія й замежныя фольк-гурты. Традыцыйна падчас фольк-фэсту «Камяніцы» працавалі мастацкія выставы, свае працы прэзэнтавалі ткачы, ганчары і разьбяры, працавалі майстар-клясы.

Падчас фэстывалю адбыліся некалькі інцыдэнтаў. Як распавёў Радыё Свабода адзін з гасьцей Міхась, на ўваходзе на тэрыторыю фэстывалю міліцыя запатрабавала ад яго зьняць майку з «Пагоняй» на ровары, і прыгразіла наступствамі, калі ён адзене яе зноў. Хлопец спрабаваў патлумачыць, што ў майцы няма нічога супрацьзаконнага, але міліцыя настаяла на сваім.

Міліцыя правярае рамесьнікаў

Акрамя гэтага, міліцыянты правяралі вырабы рамесьнікаў і гандляроў на прадмет «забароненай» прадукцыі — бел-чырвона-белых сьцягоў ці «Пагоні».

Летась таксама міліцыя не дазваляла праходзіць у адзеньні з выразнымі «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам, настойліва прасіла хаця б вывернуць навыварат.

Фольк-фестываль «Камяніца» адбываецца з 2009 года. Грошы ад мерапрыемства дапамагаюць музэю падтрымліваць найбуйнейшую ў Беларусі калекцыю вясковай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагодзьдзяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG