Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы напад ў Душанбэ: забіты міліцыянт, ёсьць параненыя


Былы намесьнік міністра абароны Таджыкістану генэрал Абдухалім Назарзод.
Былы намесьнік міністра абароны Таджыкістану генэрал Абдухалім Назарзод.

Пакуль няма дадзеных пра тое, ці маюць нападнікі дачыненьне да мяцежнага намесьніка міністра абароны генэрала Абдухаліма Назарзода.

Каля ўезду ў Душанбэ ў суботу адбыўся новы ўзброены напад. Як паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода, спасылаючыся на сваю крыніцу, абстраляўшы пост ДАІ, невядомыя ўзброеныя людзі зьехалі на машыне ў горад Вахдат. Іх перасьледуюць падразьдзяленьня сілавых структур.

Расейскае агенцтва ТАСС, спасылаючыся на крыніцу ў МУС Таджыкістану, паведамляе, што адзін супрацоўнік міліцыі забіты, яшчэ некалькі параненыя.

Пакуль няма дадзеных пра тое, ці маюць нейкае дачыненьне нападнікі да прыхільнікаў былога намесьніка міністра абароны генэрала Абдулхаліма Назарзода, якія, як мяркуюць улады, у пятніцу напалі на ваенныя блокпасты ў Душанбэ і Вахдаце. Былі забітыя дзевяць міліцыянтаў, яшчэ шэсьць — параненыя.

Паводле дадзеных Радыё Свабода, у выніку апэрацыі супраць групоўкі Назарзода ў Раміцкай цясьніне забітыя 13 яго прыхільнікаў, яшчэ 32 — затрыманыя. Уладам здаўся брат генэрала Мірзахает Назараў. Канфіскавана вялікая колькасьць зброі і боепрыпасаў. Сам генэрал і яшчэ сем ці восем яго прыхільнікаў акружаны. Ім вылучылі ультыматум з патрабаваньнем здацца.

У пятніцу, празь некалькі гадзін пасьля нападаў прэзыдэнт Эмамалі Рахмон звольніў Назарзода з дзяржаўнага паста, абвінаваціўшы яго ў «зьдзяйсьненьні злачынства».

Зь меркаваньняў бясьпекі ў пятніцу ў Душанбэ было зачынена амэрыканскае пасольства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG