Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсіяў. Усе рэжуць праўду-матку, дзе б яна не хавалася, бо душа гарыць і ў роце перасохла. Будзем друкаваць як напісана, бо праўды не заглушыш.

Уважаемы назаўсёды першы і адзіны старшы таварыш!

Піша Вам дзіўчонка Света прастая і добрая. Я другі год вучуся ў ліцэі хімікаў, а ў МСРБ яшчэ ў восьмым класе запісалася. Бо наша фізручка сказала, што актывісты і спартсмены трэба ўсюды. Вучоба — вучобай, а бегаць кросы на 9 мая і на суботнікі выходзіць трэба ўсюды!

Толькі Вы і БСМР далі мне пуцёўку ў светлую жызь. Цяпер я авалодваю спецыяльнасцю лабаранткі, мяне ня толькі адпускаюць з урокаў па парційным дзялам, а нават далі грамату за спартыўныя дасягненні і шкляную салатніцу зялёную ў чырвоныя вішанькі. Карацей, маю халяўныя білеты на дыскатэку.

Абідна толькі, што ня ўсе яшчэ ўсё панімаюць. З дзеўкамі з нашай групы я не нахожу ніякага разумення, бо яны па-першае завідуюць мне, а па другое — не маюць ў сваіх галовах актыўнай пазіцыі. Я канешне не магу такога цярпець. Бо раўнадушша — гэта самае страшнае. Яно забівае. Таму я заўсёды стараюся іх разварушыць і прымусць задумацца. Вось Марынка з трэцяга курса цяпер са мной актыўна камунікуе. Бывае, як закрычыць: -«Ты пліты на кухне ніколі пасля сябе не памыеш! Сасіські з агуркамі мае пакрала! На турслёце з ўсёй дзевятай групай па кустах цягалася!» А я ёй у адказ — «Уступай у РСМБ і будзе табе як мне!»
Адным слова сваю агітацыю правожу і на ўроках і ў вобшчажыціі. І веру, што наперадзе толькі харошае. Пасля кантрольных работ некаторыя перажываюць, а адна дурніца дык нават плача, так баіцца, што паставяць двойку і не дапусцяць да экзаменаў. А я думаю пра тое, якія куплю новыя басаножкі, калі маці грошай прышле, куды на дыскатэку ў суботу пайсці. Адным слова настройваю сябе на аптымізм і працьвітанне.
Не тое што Дзіма і Сярожа з дванаццатай групы! На дыскатэку ў ДК не ходзяць, гавораць, як мая баба Хрысця ў дзірэўні. І ўсё ім не наравіцца! Нават сцяг гасударсьцьвенны. Дзіма прышыў сабе на сумку нейкі іншы — белы з чырвоным, каторы быў у вайну пры немцах і ходзіць з гэтаю сумкаю па горадзе і на ўрокі. А Сярожа ездзіў у Мінск на мітынг супраць уласьці, за гэта яго на ўчот у міліцыю паставілі і хацелі з каледжа выгнаць.

Наша вахцёрка з вобшчажыція кажа што яны — Дзіма і Сярожа — унукі нейкіх паліцаяў, толькі наш ліцэй і ўчыцялей пазораць! Ана, наверна, памыляецца, патаму шта калі б у іх сваякі працавалі ў правахраніцельных органах, яны б у нашым каледжы не вучыліся. Дурных няма.

Дарагі старшы таварыш!

Ёсьць ў мяне тры мары. Першая — каб мяне запрасілі ў Мінск па парційным дзялам, далі прыз — вялікага белага мядзьведзя і паказалі яго па тэлевізары! Тады б усе дзеўкі і ў ліцэі і дома абзавідваліся! Другая — каб маю мамку паставілі заўмагам ці куды ў гарсавет на работу. Тады б жыццё зрабілася цікавейшым і весялейшым, а мы ўсе ў шакаладзе былі! Трэцяя — каб замест кантрольных былі адны спартландыі і суботнікі. Не сумнявайцеся, вуліцу я навучылася месці добра наш майстар мяне заўжды хваліць!

Хоць мяне ніколі не бяруць гуляць у КВН і на сцэну не пускаюць але я не азлобілася. Абяцаю бегаць яшчэ хутчэй, нават па два разы за іншыя групы, гуляць ў піянербол паўсюль, а калі гэтаю зімой снег і лёд будзе, то і ў хакей, спраўляць 9 мая ў любую пару года, насуперак уражаскай прапагандзе. Рабіць усё для дабрабыту і стабільнасці.

Вас я паважаю, вельмі люблю, а як бачу па тэлевізары, дык усё ўрэмя радуюся і плачу. Бо шкадую, што радзілася так позна і мы не встрэцілісь на жызненым пуці! Вы мой кумір, гэтак жа як і я любіце спорт і ненавідзіце дармаедаў. Адным словам вы ідэал чалавечы, і ў хакей ўмееце і на лыжах, не тое што мой хлопец — дармаед Вова толькі ляжыць на канапе, гуляе ў планшэт і ў МБРС уступаць не хоча! Абяцаў ажаніцца cа мною, як толькі на работу ўладкуецца. За два гады так і не ўладкаваўся. Пачакаю яшчэ — а што рабіць? Усе астатнія хлопцы таксама ляжаць на канапе, гуляюць у планшэты, але нічога не абяцаюць.

А вы абяцаеце. І ня толькі абяцаяце, але і строга за гэта спрашваеце. І калі заслужыў чалавек — у турму. А потым выпускаеце, што таксама правільна. Так што выбіраць няма з каго! Такі вось крык маёй душы.
Таму не сумнявайцеся галасаваць буду — толькі за Вас! І столькі раз, колькі ў небе зорак. Ня мыла, как гаворыць наш камэндант, ня змыліцца. А калі на курорт ад СРБМа пашлеце дык і Вову свайго ўгавару — напярэдадні выбараў схаваю ягоны планшэт — нідзе не дзенецца!
Астаюся любя, Света

Ад рэдакцыі: І адрас, і арыгінал гэтага звароту захоўваецца ў надзейным месцы, і калі што, нічога нікому ня будзе. Прысылайце свой ліст, і мы яго абавязкова перадамо куды трэба (на кароткіх і сярэдніх хвалях і ў Інтэрнэце). Адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG