Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «народнага савету» ДНР Пургін адпраўлены ў адстаўку


Андрэй Пургін на перамовах у Менску, архіўнае фота
Андрэй Пургін на перамовах у Менску, архіўнае фота

Кіраўнік «народнага савету» самаабвешчанай ДНР Андрэй Пургін адпраўлены ў адстаўку, паведамляецца ў заяве Дзяніса Пушыліна, які часова зьмяніў Пургіна. Заява апублікаваная Данецкім агенцтвам навін.

«Ініцыятыўнай групай дэпутатаў было склікана пазачарговае паседжаньне Народнага савету ДНР, у выніку якога 70 з 73 дэпутатаў прагаласавалі за зьняцце Андрэя Яўгенавіча Пургіна з пасады старшыні Народнага савету ДНР. Выканаўцам абавязкаў старшыні Народнага савету ДНР прызначаны віцэ-сьпікер парлямэнту Пушылін Д. У.», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пушылін таксама зьяўляецца прадстаўніком ДНР на Менскіх перамовах.

Паводле ананімнай крыніцы Інтэрфакса, Пургін затрыманы.

Зь іншага боку, агенцтва РІА Навіны, таксама са спасылкай на ананімных інфарматараў у Данецку, паведаміла, што Пургін на волі і нават правёў гутарку з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Аляксандрам Захарчанкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG