Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Ўкраіна праводзяць сумесныя ваенна-марскія вучэніні «Сі-Брыз-2015» у Чорным моры


Момант вучэньняў.
Момант вучэньняў.

Прадстаўнікі Пэнтагона лічаць 14-я штогадовыя шматнацыянальныя вучэньні спосабам ўмацаваньня рэгіянальнай бясьпекі ва ўмовах нестабільнасьці, справакаванай анэксіяй Крыму Расеяй і вайны ва Ўкраіне.

Марская частка вучэньняў ўключае ў сябе сумеснае манэўраваньне, супрацьлодкавыя вучэньні, супрацьпаветраную абарону і навучаньне абароне ад нападаў малых судоў у Чорным моры. У паведамленьні расейскага інфармацыйнага агенцтва Інтэрфакс гаворыцца, што расейская выведка старанна сочыць за вучэньнямі. Напрыклад, расейскі карабель «Ладны» увесь час ідзе за амэрыканскім эсьмінцам «Дональд Кук» з моманту, калі ён увайшоў у Чорнае мора ў канцы жніўня.

Гэта не было нечаканасьцю для віцэ-адмірала Джэймса Фога, камандуючага 6-м флётам ЗША, паведамляе амэрыканская газэта «Нэви Таймз». У тэлефонным інтэрвію камандуючы сказаў, што ў дзевяці выпадках з дзесяці пры заходзе амэрыканцаў у Чорнае мора расейскі карабель знаходзіцца паблізу. У час цяперашняга заходу ў Чорнае мора расейскі вайсковы карабель праявіў дадатковую ветлівасьць, вітаючы «Дональда Кука» згадваньнем імя капітана, паведаміў Фог. Па словах адмірала, «яны глядзяць за намі, таксама як мы глядзім за імі». Ён назваў ўзаемнае назіраньне караблёў Расеі і ЗША «прафэсійным узаемадзеяньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG