Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Эўразьвяз павінен прыняць 200 тысяч мігрантаў


Вугоршчына. Мігранты ідуць у Аўстрыю.

Вугоршчына. Мігранты ідуць у Аўстрыю.

ААН заклікае Эўропу мабілізаваць усе сілы для разьвязаньня міграцыйнага крызысу. Кіраўнік Ведамства ААН па справах уцекачоў Антонію Гутэрыш заявіў, што ЭЗ перажывае вырашальны момант, і раскол арганізацыі гуляе на руку незаконным перавозчыкам мігрантаў.

Паводле Гутэрыша, Эўразьвяз павінен прыняць каля 200 тысяч мігрантаў.

Гэты заклік прагучаў пасьля таго, як прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што эўрапейцы рызыкуюць стаць меншасьцю на сваім кантынэнце, паколькі хутка ў Эўропу прыдуць дзесяткі мільёнаў мігрантаў. А ў чацьвер Орбан заявіў, што яго ўрад ня згодны пускаць у краіну ўцекачоў-мусульманаў.

У той жа час былы прэм’ер-міністар Вугоршчыны Фэрэнц Д’юрчань прымае мігрантаў у сябе дома — там яны начуюць, ён іх корміць, пры неабходнасьці водзіць да лекараў.

Сёньня ў Вугоршчыне каля 300 мігрантаў вырваліся з міграцыйнага лягеру ў горадзе Роска, каля мяжы з Сэрбіяй, і схаваліся, падзяліўшыся на невялікія групы. Іх перасьледуе паліцыя. Тыя, што засталіся ў лягеры, паднялі мяцеж, пагражаючы уцёкамі. Іх патрабаваньні пакуль невядомыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG