Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Уладзімерам Кішкурнам — 5 верасьня


Уладзімер Кішкурна

Уладзімер Кішкурна

У Менску з 11 да 12 гадзіны пройдзе разьвітаньне з Уладзімерам Кішкурнам у яго дома (Сморгаўскі праезд, 3).

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў яго сябра і паплечнік, кінарэжысэр Валеры Мазынскі.

2 жніўня Кішкурна трапіў у аўтамабільную аварыю пад Івацэвічамі, калі ехаў у санаторый у Берасьцейскай вобласьці. 77-гадовы актывіст ехаў за рулём аўтамабіля. Яму стала кепска, і на вялікай хуткасьці ён уехаў у «МАЗ». У выніку — сур’ёзнае пашкоджаньне лёгкіх і печані.

Два гады таму Ўладзімер Кішкурна перанёс інфаркт.

Уладзімер Кішкурна — вядомы руплівец беларускай справы. Быў сябрам Беларускага Народнага Фронту, Беларускага Руху, удзельнічаў у акцыях і шэсьцях, дапамагаў парадкаваць урочышча Курапаты.

У 2005 годзе ў доме актывіста арыштавалі друкарскую машыну, на якой вырабляліся апазыцыйныя ўлёткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG