Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Гватэмалы пасадзілі за краты адразу пасьля адстаўкі


Ілюстрацыйнае фота (©Shutterstock)

Ілюстрацыйнае фота (©Shutterstock)

Судзьдзя загадаў заключыць прэзыдэнта Гватэмалы Ота Пэрэса Маліну пад варту на час слуханьняў аб яго меркаванай ролі ў маштабнай карупцыйнай схеме.

Рашэньне было прынятае празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт сышоў у адстаўку.

У аўторак гватэмальскі парлямэнт пазбавіў Пэрэса Маліну недатыкальнасьці, дазволіўшы генэральнаму пракурору афіцыйна выставіць яму абвінавачваньне.

Сьледзтва падазрае, што прэзыдэнт датычны да крадзяжу мільёнаў даляраў у Нацыянальнай мытнай службы.

Як мяркуецца, Пэрэс Маліна і іншыя высокапастаўленыя службоўцы атрымлівалі адсотак ад хабараў, якія бізнэсоўцы плацілі мытні за вызваленьне ад выплаты пошлін на ўвоз тавараў.

Сам прэзыдэнт настойвае, што не рабіў нічога супрацьзаконнага.

У чацьвер віцэ-прэзыдэнт Алехандра Мальданада даў прысягу ў якасьці часовага кіраўніка дзяржавы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, якія пройдуць у нядзелю, 6 верасьня.

XS
SM
MD
LG