Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рана памерці


Генры Ўоліс «Сьмерць Чатэртана» (1856).
Генры Ўоліс «Сьмерць Чатэртана» (1856).

Сьмерць — доказ таго, што мы нічога ня ведаем пра жыцьцё. Асабліва шмат пытаньняў стварае сьмерць раньняя. Чаму? — пытаюся, шукаю адказы. Спачатку аптымістычныя. Рана памерці — застацца прыгожым, каханым, чаканым. Нікому не надакучыць. Рана памерці — не выпіць да дна келіх атруты, які нам штодня шчодрай рукой наліваюць. І таму: рана памерці — файна. Але тут жа пярэчу сабе: рана памерці — не дакахаць, не дапісаць свой радок у жыцьцёвы мэлянж. А яшчэ — раніць балюча самых каханых. І таму: рана памерці — скрушна.

Асабліва вярэдзяць душу такія думкі на схіле лета, калі гарадзенская сябрына адзначае дзень нараджэньня паэта Едруся Мазько. 29.08.2015 яму было б толькі 45.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG