Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштаваная клерк, якая адмовілася рэгістраваць гей-шлюбы


Кім Дэвіс
Кім Дэвіс

У ЗША ўзятая пад варту клерк акругі Роуэн ў штаце Кентукі Кім Дэвіс, якую абвінавачваюць у непавазе да суду з-за адмовы выдаваць ліцэнзіі на рэгістрацыю аднаполых шлюбаў.

Пастанову пра арышт вынес у чацьвер акруговы судзьдзя Дэвід Банінг. Ён падкрэсьліў, што рашэньне далося яму нялёгка, але іншай альтэрнатывы не было. Штраф не паўплываў бы прыкметна на пазыцыю Дэвіс, сказаў судзьдзя. Колькі жанчына прабудзе пад вартай, не ўдакладняецца.

Дэвіс перастала выдаваць дазволы на рэгістрацыю як аднаполых, так і традыцыйных саюзаў пасьля чэрвеньскага рашэньня амэрыканскага Вярхоўнага суду, які легалізаваў шлюбы прадстаўнікоў сэкс-меншасьцяў ва ўсіх штатах.

Адмову падпісваць ліцэнзіі геяў і лесьбіянак Кім Дэвіс патлумачыла тым, што, як хрысьціянка, ня можа дзейнічаць інакш. Судзьдзя Банінг заявіў на гэта, што дазволіць каму-небудзь не выканаць судовае рашэньне з-за рэлігійных перакананьняў — значыць стварыць небясьпечны прэцэдэнт. «Я таксама веруючы чалавек, але я даваў клятву», — дадаў акруговы судзьдзя.

Падчас разгляду справы каля будынку суду сабраліся сотні мітынгоўцаў — і прыхільнікі Кім Дэвіс, і тыя, хто ня згодны зь яе пазыцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG