Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адхіліў Колю і сам стаў побач з Сі Цьзіньпінем (ВІДЭА)


3 верасьня ў Пэкіне прайшоў парад, прысьвечаны 70-годзьдзю заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Увага кітайскіх сацыяльных сетак упала на відэа, дзе кіраўнік Беларусі Лукашэнка прадстаўляе свайго сына Мікалая кітайскаму прэзыдэнту і яго жонцы.

На поўным відэазапісе Аляксандар Лукашэнка прадстаўляе свайго сына прэзыдэнту Кітая Сі Цьзіньпіну і яго жонцы Пэн Ліюань. Лукашэнка цісьне руку кітайскаму лідэру, пасьля паціскае руку яго жонцы. У гэты час Мікалай вітаецца з Сі Цзіньпінам, затым жонка кітайскай кіраўніка цалуе яго ў шчаку на знак прывітаньня і жэстам прапануе стаць каля яе мужа. Аднак тут жа Лукашэнка бярэ сына пад руку і адводзіць яго назад. Мікалай, хутчэй за ўсё, праз разгубленасць пракручваецца на адным месцы. Гэта і заўважылі кітайскія сацыяльныя сеткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG