Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм Сяргея Лазьніцы «Падзея» паказваюць на Вэнэцыянскім фэстывалі. Трэйлер


Кадр зь фільму

Карціна зноў аналізуе, хто тыя людзі, якія выходзяць на плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і нязгоду з уладай.

На курортнай высьпе Лідо адкрыўся Вэнэцыянскі міжнародны кінафэстываль — найстарэйшы і адзін з самых прэстыжных у сьвеце.

Сярод знакамітых мэтраў у конкурснай гонцы за «Залатым ільвом» значацца Ежы Скалімоўскі і Том Хупэр, Атам Эгаян і Марка Бэлёкья, Амос Гіта і Чарлі Каўфман. Для конкурснай праграмы адабраная 21 карціна, у тым ліку і праца Аляксандра Сакурава «Франкафонія» аб Люўры ў пэрыяд нямецкай акупацыі Францыі.

Па-за конкурсам пакажуць гангстэрскі трылер «Чорная імша» з Джоні Дэпам, дакумэнтальны фільм «Дэ Пальма» Ноа Баумбаха і Джэйка Пэлтроў, «Ідзі са мной» Даніэла Альфрэдсана, «У цэнтры ўвагі» Томаса Макарці, «Эвэрэст» Бальтазара Кормакура і «Падзея» Сяргея Лазьніцы.

Сьледам за нашумелым фільмам «Майдан» стужка «Падзея» зноў аналізуе, хто тыя людзі, якія выходзяць на плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і нязгоду з уладай, і дэманструе, што такое расейская дэмакратыя і чаму цяпер ад яе засталося так няшмат.

Пры стварэньні фільма Лазьніца выкарыстаў архіўныя здымкі, у тым ліку — унікальныя матэрыялы, якія раней бачылі адзінкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG