Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: «Апазыцыя здала пазыцыі»


Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць раскол у апазыцыі напярэдадні выбараў.

Саўка:
Ярмошына сказала, што Караткевіч — баба.
Яна за гэту бабу свой голас аддала бы.

Грышка:
Някляеў нас запэўніў, што Караткевіч — пешка.
А хто стаіць за ёю, даўмецца нам няцяжка.

Рэфрэн (разам):
Апазыцыя здала пазыцыі.
І няма адзінства ў апазыцыі.

Саўка:
Лябедзька гаварыў нам, што пойдзе да пабеды,
А быў яшчэ Шульган, што не хацеў быць дармаедам.

Грышка:
Някляеў нас запэўніў, што Дзьмітрыеў — з канторы,
Начальнікам зрабіўся ў ГП цяпер каторы.

Рэфрэн.

Саўка:
Карочэ, дзела к ночы! Калхозьнік і рабочы
Прагаласуюць дружна за тое, што мы хочам.

Грышка:
А родны Фронт Народны тут даць ня можа рады
Таму, што гэта ганьба! Таму, што гэта здрада!

Рэфрэн.

XS
SM
MD
LG