Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Кішкурна трапіў у аварыю


Уладзімер Кішкурна падчас талакі ў Курапатах, кастрычнік 2013 году

Уладзімер Кішкурна падчас талакі ў Курапатах, кастрычнік 2013 году

Актывіст Беларускага Народнага Фронту і руплівец беларускай справы Ўладзімер Кішкурна трапіў у сур’ёзную аўтамабільную аварыю.

Гэта здарылася 2 жніўня ўдзень. Цяпер ён у рэанімацыі Івацэвіцкага шпіталя. Разглядаецца пытаньне пра транспартаваньне ў Менск.

Як паведамляе ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук журналіст Валер Гапееў, «кансыліюм назначаны на вось цяпер. Пасьля будзе вядома наконт транспарціроўкі ў Менск. Стан стабільны. Усё неабходнае выконваецца».

Валер Мазынскі сказаў Свабодзе, што Ўладзімер Кішкурна ехаў у аўтамабілі адзін, яму стала кепска, і ён на вялікай хуткасьці ўехаў у грузавік. У выніку — сур’ёзнае пашкоджаньне лёгкіх і печані.

Два гады таму Ўладзімер Кішкурна перанёс інфаркт.

XS
SM
MD
LG