Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замірэньне на Данбасе зьяўляецца перадумовай для палітычнага працэсу — старшыня АБСЭ


Старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч

Старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч

Старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч заяўляе, што спыненьне агню ў Данбасе зьяўляецца галоўнай перадумовай для далейшага палітычнага працэсу.

«Поўнае спыненьне агню і адвод цяжкага ўзбраеньня зьяўляюцца перадумовамі для спыненьня гвалту, прадухіленьня няшчасных выпадкаў з цывільнымі і вяртаньне да нармальнага жыцьця, асабліва ў раёне лініі судакрананьня», — заявіў Івіца Дачыч у сераду, 2 верасьня, пасьля брыфінгу з прадстаўніком АБСЭ ў Трохбаковай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе Марцінам Сайдзікам і старшынёй маніторынгавай місыі АБСЭ ва Ўкраіне Эртугрулам Апаканам.

Івіца Дачыч адзначыў неабходнасьць узмацніць намаганьні для знаходжаньня палітычнага рашэньня сытуацыі ў Данбасе ў адпаведнасьці з менскімі дамоўленасьцямі.

2 верасьня намесьнік старшыні Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ Аляксандар Гуг заявіў, што назіральнікі ня могуць пацьвердзіць поўнае спыненьне агню 1 верасьня на Данбасе.

На сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, якая адбылася 26 жніўня ў Менску, перамоўшчыкі выказалі намер забясьпечыць доўгае спыненьне агню на Данбасе зь 1 верасьня.

1 верасьня адбылася відэаканфэрэнцыя Трохбаковай кантактнай групы з удзелам сэпаратыстаў Данбасу, усе ўдзельнікі онлайн-сустрэчы пацьвердзілі: абодва бакі канфлікту ў Данбасе цалкам выконваюць рэжым спыненьня агню.

XS
SM
MD
LG