Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абяцае захады ў адказ на пашырэньне Злучанымі Штатамі санкцыяў супраць расейскіх грамадзянаў і ўведзеныя ўпершыню санкцыі супраць расейскіх вытворцаў зброі.

Міністэрства замежных спраў Расеі назвала прынятае ЗША рашэньне апошнім у шэрагу «варожых дзеяньняў», якія цягнуць за сабой «сур’ёзныя выклікі для міжнароднай стабільнасьці і, несумненна, нанясуць зваротны ўдар па інтарэсах ЗША, як бумэранг».

Прадстаўнік Крамля Дзьмітры Пяскоў таксама паабяцаў адказаць на новыя абмежаваньні.

Злучаныя Штаты дадалі 29 чалавек у сьпіс санкцыяў з-за іх верагоднай датычнасьці да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Вашынгтон таксама ўпершыню абвясьціў пра санкцыі супраць найбуйнейшых экспарцёраў зброі ў Расеі — з-за іх супрацоўніцтва з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сырыяй, якая, як лічаць у ЗША, парушае рэжым нераспаўсюджваньня ядзернай зброі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG