Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пахаваюць беларуса, які загінуў за Ўкраіну на Данбасе


Мікрааўтобус з надпісам “Груз-200” пераехаў на тэрыторыю Беларусі

Мікрааўтобус з надпісам “Груз-200” пераехаў на тэрыторыю Беларусі

Цела Алеся Чаркашына з Украіны даставілі ў Берасьце ноччу 3 верасьня. Разьвітаньне пачнецца а 12-й у двары дома 37 на вуліцы 28 ліпеня, пахаваюць Алеся на могілках у вёсцы Камяніцы-Жыравецкай.

Украінска-беларускую мяжу ў пункце пропуску «Макраны» мікрааўтобус з целам Алеся Чаркашына, на якім было пазначана «Груз-200», перасёк каля 4-й гадзіны ночы. Зь беларускага боку яго чакалі каля трох дзясяткаў сяброў і актывістаў. Некаторыя сустракалі і на ўкраінскай тэрыторыі.

Разьвітаньне з Алесем Чаркашыным у Берасьці.

Сябры чакаюць машыну з Алесем Чаркашыным каля беларуска-ўкраінскай мяжы

Сябры чакаюць машыну з Алесем Чаркашыным каля беларуска-ўкраінскай мяжы

Актывіст «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка распавёў Свабодзе аб рэакцыі памежнікаў:

Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

«Нармальна сустрэлі, было ясна, што яны рыхтаваліся, усё было чынна, ніякіх прэтэнзіяў няма. Нам сказалі яшчэ на ўкраінскай мяжы, што ім тэлефануюць і запытваюць, дзе... Калі мы пад’ехалі з таго боку з машынай суправаджэньня, то нам сказалі: «Так, мы ведаем, праяжджайце на той канал. Нам паказалі, падышлі, патлумачылі. Ну, так не заўсёды бывае, што падыходзяць да вас памежнікі ды мытнікі і кажуць, што вам рабіць».

На беларускай мяжы аўтамабіль з надпісам «Груз-200» загналі на дадатковы дагляд «у боксы». Але дагляд доўжыўся нядоўга, каля 4-й гадзіны аўтамабіль выехаў з пункту пропуску.

Мікрааўтобус выяжджае з пункту пропуску. Побач стаіць аўто з асобамі ў цывільным

Мікрааўтобус выяжджае з пункту пропуску. Побач стаіць аўто з асобамі ў цывільным

Каля мяжы зь беларускага боку дзяжурыла аўто з асобамі ў цывільным. Машына суправаджала калёну да Берасьця.

Разьвітаньне з Алесем Чаркашыным адбудзецца 3 верасьня а 12-й гадзіне ў Берасьці, у двары дома нумар 37 на вуліцы 28 ліпеня ў мікрараёне «Кавалёўка». А 14-й гадзіне адбудзецца пахаваньне на могілках у вёсцы Камяніцы-Жыравецкай.

Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару».

Рэпартаж з пахаваньня пазьней на сайце Свабоды.

XS
SM
MD
LG