Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане жанчыны абмяняліся нованароджанымі дзецьмі


У Алматынскай вобласьці Казахстану дзьве жанчыны, якія нарадзілі хлопчыка і дзяўчынку, вырашылі абмяняцца сваімі дзецьмі.

Незвычайны абмен, як паведамляе казахская рэдакцыя Радыё Свабода, адбыўся некалькі гадоў таму. Жанчына, якая прыехала з Каракалпакстану, вырашыла абмяняць сваё дзіця на дзіця жанчыны з Алматынскай вобласьці.

Парадзіхі пазнаёміліся адна з адной у радзільным доме. У адной жанчыны ўжо былі 4 хлопчыкі. Пятае дзіця таксама нарадзілася хлопчыкам, што і паслужыла прычынай пайсьці на абмен.

Што тычыцца другой жанчыны, з Алматынскай вобласьці, то яна, наадварот, хацела хлопчыка, паколькі ў яе ўжо было 5 дзяўчатак.

Парадзіхі зрабілі абмен перад выхадам зь лякарні. Але падман раскрыўся ўжо тады, калі ім было трэба афармляць пасьведчаньне аб нараджэньні. Супрацоўнікі цэнтру абслугоўваньня насельніцтва, убачыўшы, што пол не адпавядае дадзеным у мэдычнай картцы, адмовіліся даваць пасьведчаньне і зьвярнуліся ў кампэтэнтныя органы.

Спачатку пад падазрэньне патрапілі лекары. Пасьля доўгіх апытаньняў высьветлілася, што жанчыны пайшлі на такі крок у таямніцы ад усіх. Такім чынам, іх дзеяньні палічылі супрацьзаконнымі і распачалі крымінальную справу. Падчас судовага працэсу, які зацягнуўся на 9 месяцаў, жанчыны і іх мужы спрабавалі даказаць, што ў абмене няма нічога заганнага.

Сем’і прасілі суд пакінуць усё як ёсьць, бо за 9 месяцаў яны ўжо пасьпелі прывязацца да дзяцей. У выніку судзьдзя пайшоў насустрач жанчынам і дакумэнты дзяцей былі аформленыя як хацелі абодва бакі.

Але пасьля ўсёй гэтай гісторыі сваякі адной з жанчынаў прыехалі з Каракалпакстану і ўсё ж забралі яе дзіця назад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG