Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне беларуса, які загінуў на Данбасе, адбудзецца 3 верасьня ў Берасьці


Алесь Чаркашын, апошнія фота ў Данбасе

Алесь Чаркашын, апошнія фота ў Данбасе

Сёньня ўвечары цела Алеся Чаркашына маюць прывезьці да беларускай мяжы.

Пра гэта Свабодзе распавяла актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк:

«Рэлігійна-грамадзкая цырымонія разьвітаньня адбудзецца 3 верасьня а 12-й гадзіне ў двары дома нумар 37 на вуліцы 28 ліпеня ў мікрараёне „Кавалёўка“. А 14-й гадзіне будзе пахаваньне на могілках у Камяніцы-Жыравецкай».

На сярэдзіну дня 2 верасьня цела Алеся Чаркашына было ў Кіеве. Увечары або ўначы, як мяркуецца, яго будуць перавозіць празь мяжу, імаверна, у пункце пропуску «Макраны».

Былы актывіст БХД зь Берасьця Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Беларус ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару».

XS
SM
MD
LG