Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы затрымалі крышнаітаў


Крышнаіты. Фота Shutterstock
Крышнаіты. Фота Shutterstock

Яркае шэсьце пад рэлігійныя сьпевы для крышнаітаў скончылася пастарункам.

Як паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал, крышнаіты-прапаведнікі ўчора ўвечары прыехалі ў Воршу. Некалькі чалавек ішлі ў яркай вопратцы зь незвычайнымі для гэтага гораду музычнымі інструмэнтамі і сьпявалі рэлігійныя гімны. Дайсьці яны змаглі да раёну Раніцы, дзе былі затрыманыя міліцыяй.

Затрымалі і адпусьцілі

Шасцёра чалавек, якія ўвечары 1 верасьня ішлі па Оршы з рэлігійнымі сьпевамі, былі іншагароднімі. Усе шасцёра — мужчыны год пад 40, гаворыць актывіст Алесь Шутаў, відавочца падзеяў. Пяцёра зь іх сьпявалі, шосты прапаноўваў мінакам пачастункі — печыва хатняга вырабу.

Група ішла пехатой па вуліцы Міра, а потым павярнула на вуліцу Леніна. Праз 500 мэтраў іх затрымалі: на шляху крышнаітаў зьявілася міліцэйская машына. Усіх завезлі ў пастарунак. Праз гадзіну, запісаўшы асабістыя зьвесткі, адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Гэта ня першы выпадак, калі супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць крышнаітаў. Так, адно з апошніх затрыманьняў адбылося ў чэрвені гэтага году ў Віцебску, пра што паведамляў сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG