Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь будзе весьціся па-кітайску


Урад павінен прыняць меры «да вядзеньня афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь у тым ліку на кітайскай мове».

Гэты пункт зьмяшчаецца ў Дырэктыве Аляксандра Лукашэнкі № 5 «Аб разьвіцьці двухбаковых адносінаў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай».

У сфэры гуманітарнага супрацоўніцтва дырэктыва прадпісвае распрацаваць праграму стварэньня да 2018 году «цэнтраў традыцыйнай кітайскай мэдыцыны і цэнтраў традыцыйнай кітайскай гімнастыкі ў кожным абласным цэнтры Рэспублікі Беларусь».

Савет міністраў таксама павінен зацьвердзіць праграму накіраваньня на навучаньне беларускіх юнакоў і дзяўчат ва ўстановы вышэйшай адукацыі Кітая пачынаючы з 2016/17 навучальнага году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG