Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі кампанію ў падтрымку жанчын — палітычных зьняволеных


Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую зьмясьцілі ў турму паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў забойстве расейскіх журналістаў, якія асьвятлялі канфлікт на Данбасе

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую зьмясьцілі ў турму паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў забойстве расейскіх журналістаў, якія асьвятлялі канфлікт на Данбасе

Злучаныя Штаты дамагаюцца вызваленьня Надзеі Саўчанкі, Хадзіджы Ісмаілавай і іншых жанчын-вязьняў аўтарытарных рэжымаў.

Злучаныя Штаты пачалі кампанію па прыцягненьні ўвагі да выпадкаў з жанчынамі, якія былі «несправядліва заключаныя ў турму» ўрадамі ва ўсім сьвеце.

Паводле ініцыятывы, абвешчанай 1 верасьня сталым прадстаўніком ЗША пры ААН Самантай Паўэр, Дзярждэпартамэнт ЗША адзначыць 20 выпадкаў, калі жанчыны прызнаныя ЗША «палітычнымі вязьнямі» ці «вязьнямі сумленьня».

Кампанія прыцягне ўвагу да зьняволеньня ў Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую зьмясьцілі ў турму паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў забойстве расейскіх журналістаў, якія асьвятлялі канфлікт на Данбасе, а таксама Лэйлы Юнус і Хадзіджы Ісмаілавай, крытыкаў ураду Азэрбайджану, зьняволеных паводле абвінавачваньняў, якія яны называюць палітычна матываванымі.

Іншыя ўключаюць узбэкскую праваабаронцу Матлюбу Камілеву, якая была заключаная ў турму за сваё права на свабоду слова, і іранскую актывістку Бахар Хеду, зьняволеную ў 2009 годзе пры разгоне вулічных пратэстаў, якія адбыліся ўсьлед за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне.

«Называючы імёны гэтых жанчын, мы пасылаем паведамленьне іх урадам і тым, хто зь імі: калі вы хочаце пашырыць магчымасьці жанчын, не саджайце іх у турму за іх погляды, — заявіла Саманта Паўэр журналістам у Вашынгтоне. — Вызваліце гэтых 20 жанчын, а таксама незьлічоных жанчын і дзяўчынак, якія знаходзяцца за кратамі».

Дзярждэпартамэнт назваў ініцыятыву кампаніяй # FreeThe20 («Вызваліце 20»). Яна будзе прадстаўляць кожны выпадак штодня па меры набліжэньня да 20-й гадавіны ініцыятывы ААН па наданьні ўлады жанчынам ва ўсіх абласьцях грамадзкага і прыватнага жыцьця.

XS
SM
MD
LG