Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта і фондавы рынак аднавілі падзеньне


Нью-Ёркская фондавая біржа
Нью-Ёркская фондавая біржа

Пасьля некалькіх дзён уздыму акцыяў і падаражэньня нафты на нью-ёркскія біржы вярнуўся пэсымізм.

У аўторак гандлёвая сэсія на Нью-Ёркскай фондавай біржы завяршылася чарговым рэзкім падзеньнем курсаў акцыяў. Індэкс Dow Jones, які ахоплівае 30 вядучых амэрыканскіх кампаніяў, страціў 469 пунктаў або 2,8 адсотка. Індэкс S & P 500, які адлюстроўвае капіталізацыю пяцісот буйных кампаніяў, панізіўся на 2,7 адсотка, індэкс высокатэхналягічных кампаніяў Nasdaq апусьціўся амаль на 3 адсоткі.

Спад каціровак не пакінуў некранутым ні адзін зь дзесяці сэктараў эканомікі, якія ахоплівае індэкс S & P 500. Усе яны страцілі больш за 2 адсоткі. Акцыі толькі 3 з 500 кампаніяў павысіліся ў цане да канца таргоў.

Падзеньне курсаў аналітыкі тлумачаць нэрвовасьцю інвэстараў адносна запаволеньня тэмпаў росту эканомікі Кітая, другой па велічыні ў сьвеце, што можа абярнуцца памяншэньнем экспарту ў краіну амэрыканскай прадукцыі. У чаканьні далейшага падзеньня попыту на сыравіну ў Кітаі, інвэстары пазбаўляліся і ад нафты, і іншых прыродных рэсурсаў. Цана нафты маркі Brent упала да 49 даляраў 56 цэнтаў за барэль, яна патаньнела больш чым на 8 адсоткаў. З пачатку году цэны акцыяў нафтагігантаў Exxon Mobil і Chevron страцілі адпаведна 22 і 30 адсоткаў.

Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў КНР панізіўся ў мінулым месяцы да самай нізкай адзнакі за апошнія тры гады. Зводны індэкс Шанхайскай біржы апусьціўся ў аўторак яшчэ на 1,2 адсотка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG