Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея патрапіла пад новыя санкцыі ЗША


Выпрабаваньне іранскай балістычнай ракеты

Выпрабаваньне іранскай балістычнай ракеты

Злучаныя Штаты ўводзяць санкцыі за незаконны экспарт ваенных тэхналёгіяў, пад якія патрапілі фірмы з Расеі, Кітая, Судана, Турцыі і ААЭ.

Адміністрацыя Барака Абамы ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да шэрагу расейскіх юрыдычных асобаў, якія парушылі заканадаўства ЗША ў галіне нераспаўсюджваньня зброі масавага паражэньня. Гаворка ідзе пра пакараньне за пастаўкі ядзерных і ракетных тэхналёгіяў Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі. Гэтыя захады могуць уступіць у сілу ўжо ў сераду.

Аб’ектамі санкцыяў сталі такія расейскія прадпрыемствы, як тульскае Канструктарскае бюро прыборабудаваньня «Катод», «НВА машынабудаваньня», «Расабаронэкспарт», карпарацыя «МіГ», а таксама ўсе іх пераемнікі, падразьдзяленьні і даччыныя структуры.

Адначасова, санкцыі за парушэньне амэрыканскага заканадаўства ўведзеныя ў дачыненьні да юрыдычных асобаў у Кітаі, Судане, Турцыі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Усім урадавым установам ЗША, згодна з правіламі, забаронена мець якія-кольвек дзелавыя сувязі з згаданымі кампаніямі за выключэньнем асаблівых выпадкаў, якiя вызначаюцца дзяржаўным дэпартамэнтам. Акрамя таго, амэрыканскім прадпрыемствам ня будуць выдавацца новыя ліцэнзіі на перадачу гэтым кампаніям прадукцыі стратэгічнага прызначэньня.

XS
SM
MD
LG