Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША глыбока занепакоеныя прысудам Хадзіджы Ісмаілавай


Намесьнік прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр.
Намесьнік прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр.

Свабода СМІ зьяўляецца неад’емнай часткай дэмакратычных прынцыпаў, і яе парушэньне ідзе насуперак інтарэсам Азэрбайджану, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.

Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя сёньняшнім рашэньнем суду ў Баку вынесьці прысуд вядомай журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай і асудзіць яе на сем з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта заявіў намесьнік прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр.

«Мы таксама занепакоеныя паведамленьнямі аб парушэньнях падчас расьсьледаваньня і судовага разбору, у тым ліку і відавочных выключэньнях паказаньняў сьведак і іншых ключавых доказаў», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка амэрыканскага дыпляматычнага ведамства.

Паводле словаў Тонэра, гэты выпадак зьяўляецца яшчэ адным прыкладам пашырэньня абмежаваньняў у дачыненьні да правоў чалавека ў Азэрбайджане, у тым ліку прыкладам згортваньня свабоды прэсы.

У заяве Дзярждэпартамэнту ўтрымліваецца заклік да азэрбайджанскага ўраду вызваліць Хадзіджу Ісмаілаву, а таксама прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязаньняў у галіне правоў чалавека і асноўных свабод усіх грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG