Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 верасьня: Экспэрты абмяркуюць здароўе беларускага рубля


Толькі мая Беларусь.

Толькі мая Беларусь.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша:

У Менску, у офісе АГП (вул. В. Харужай, 22-1701) пройдзе чарговае пасяджэньне экспэртнага клюбу на тэму «Самаадчуваньне беларускага рубля: ложкавы рэжым або рэанімацыя?» Удзельнікі: Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір, Яраслаў Раманчук, Барыс Жаліба, Леанід Заіка. Пачатак а 14-й гадзіне.

У Пэкіне працягнецца візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.

У Расеі пройдуць сумесныя вучэньні Паветрана-дэсантных войскаў Беларусі Расеі і Сэрбіі.

У гісторыі:

490 да н. э. — пасьля бітвы пры Маратоне, дзе грэкі перамаглі пэрсаў, Фідыпід бегам пераадолеў 42 км ад Маратону да Атэнаў, каб паведаміць пра перамогу. Пасьпеўшы выгукнуць: «Радуйцеся. Мы перамаглі!» — ён памёр.

31 да н. э. — бітва пры Акцыюме: Актавіян Аўгуст перамог флёт Марка Антонія і Клеапатры.

1192 — падпісаньнем мірнай угоды між ангельскім каралём Рычардам Львінае Сэрца і султанам Саладынам завершаны трэці крыжовы паход.

1598 — Барыс Гадуноў стаў царом Масковіі.

1834 — Сэм’юэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр.

1928 — у Ленінградзе створаная кінастудыя «Савецкая Беларусь». З 1939 году знаходзіцца ў Менску, у 1946 годзе перайменаваная ў «Беларусьфільм».

1939 — Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю ў сувязі з нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу.

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1945 — камуністы на чале з Хо Шы Мінам абвясьцілі стварэньне незалежнай Віетнамскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

1946 — створаны часовы ўрад Індыі. Віцэ-прэзыдэнтам стаў Джавахарлал Нэру.

1963 — першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News.

1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача дадзеных між суседнімі кампутарамі.

1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану

1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладнік.

1955 — Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны. Адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня. Ад 1992 галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», ад 1997 — старшыня яго праграмнай рады.

Цытата:

Гісторыю ня зьменіш, перавесіўшы партрэты тварам да сьцяны.
Джавахарлал Нэру

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG