Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель умацоўваецца сьледам за расейскім на фоне росту цэнаў на нафту


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 1 верасьня даляр зьнізіўся на 55 рублёў і зафіксаваўся на адзнацы 17 397. Рубель неістотна, але вяртае страчаныя пазыцыі ад канца мінулага тыдня.

Падчас таргоў 25 жніўня даляр і эўра дасягнулі максымальнага значэньня — 17 836 і 20 474 рублёў адпаведна. Пасьля гэтага пачаўся адваротны працэс умацаваньня беларускай валюты.

Зрэшты, заслугі фінансавай сыстэмы ў гэтым няма: беларускі рубель расьце сьледам за ростам цэнаў на нафту і, адпаведна, за ўмацаваньнем расейскага рубля на маскоўскай біржы.

Тым часам расейскі рубель вырас на 4,61 пункта — да 265,98 беларускага рубля. Эўра ўзьняўся на 103 беларускія рублі — да 19 661.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG