Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў: памёр яшчэ адзін баец Нацгвардыі, паранены пад Радай 31 жніўня


Міністар унутраных справаў Украіны Арсень Авакаў паведамляе, што ад траўмаў, атрыманых падчас сутыкненьняў пад Вярхоўнай Радай 31 жніўня, сёньня раніцай памёр яшчэ адзін баец Нацыянальнай гвардыі.

Пра гэта Авакаў напісаў ў Twitter.

Спачатку ён паведаміў пра сьмерць двух байцоў, але пасьля абверг гэтае паведамленьне, паказаўшы, што лекарам удалося выратаваць жыцьцё аднаго зь іх.

Такім чынам, паводле Авакава, на гэты момант у выніку учорашніх сутыкненьняў двое міліцыянтаў загінулі, 130 параненыя, шэсць знаходзяцца ў цяжкім стане.

Раней сёньня ў Міністэрстве ўнутраных справаў Украіны паведамлялі, што 10 праваахоўнікаў, параненых у выніку учорашніх сутыкненьняў пад Вярхоўнай Радай, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як заявіў прэсавы сакратар МУС Арцём Шаўчэнка, усяго ў выніку сутыкненьняў пацярпеў 141 чалавек, з іх — 131 міліцыянты і байцы Нацгвардыі.

Пад сьценамі ўкраінскага парлямэнту ў Кіеве 31 жніўня адбыліся сутыкненьні пасля таго, як Вярхоўная Рада падтрымала ў першым чытаньні зьмены ў Канстытуцыю адносна дэцэнтралізацыі. Пратэстоўцы пачалі наступ на будынак Вярхоўнай Рады, якую ахоўваў аддзел праваахоўнікаў. Паводле дадзеных МУС, у бок праваахоўнікаў кінулі баявую гранату. Адзін баец Нацгвардыі 31 жніўня ў выніку атрыманых раненьняў загінуў.

Пасьля ў міліцыі паведамілі пра затрыманьне 30 чалавек, у тым ліку і падазраванага ў кіданьні гранаты.

Цяпер затрыманыя 18 чалавек, 13 — адпусьцілі, кажуць у міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG