Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Чаркашына пакуль у Днепрапятроўску. Консул не прыехаў


Байцы 5 батальёну ДУК ПС развіталіся зь беларусам Алесем Чаркашыным. Украіна, 31 жніўня 2015 году
Байцы 5 батальёну ДУК ПС развіталіся зь беларусам Алесем Чаркашыным. Украіна, 31 жніўня 2015 году

Другі дзень у Днепрапятроўску чакаюць беларускага консула, які павінен быў cкончыць папяровыя справы для перавозу цела загінулага Алеся Чаркашына на Радзіму.

Як распавёў сябра загінулага Андрэй Любянчук, украінскі бок хваляваўся, што справа наўмысна зацягваецца.

«Яны прасілі тэлефанаваць у беларускую амабасаду ў Кіеў, каб консул хутчэй выяжджаў. Кажуць, чакалі консула ўчора ў Днепрапятроўску, казалі, што ён ужо на месцы. А потым выявілася, што ён яшчэ ў Кіеве вывучае дакумэнты. Прадстаўнікі, якія перавозяць цела з украінскага боку, хваляваліся, што сытуацыя штучна зацягваецца».

Сёньня раніцай актывісты патэлефанавалі ў беларускую амбасаду ў Кіеве; там паведамілі, што прысутнасьць консула неабавязковая. Цяпер чакаецца прыняцьцё рашэньня аб дальнейшым руху да беларускай мяжы.

Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Беларус ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG