Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фоташоп і памідоры


Поль Лякруа, «Натурморт са спаржай і памідорамі» (1864).
Поль Лякруа, «Натурморт са спаржай і памідорамі» (1864).

Іду з фотаапаратам паўз пісьменьніцкія лецішчы, што пад Менскам каля Лысай Гары. І, вядома ж, сустракаю пісьменьніка.

— Аксана, а ці валодаеш ты фоташопам?

— Ды мне сапраўдныя здымкі даспадобы...

— А я... — і пісьменьнік апавядае, да якой ступені авалодаў фоташопам. — Нядаўна зялёныя памідоры сфатаграфаваў і зрабіў чырвонымі.

— Навошта?

— Каб зайздросьцілі!

Пераказваю фоташопную гісторыю мужу, і ён ня можа ўцяміць «навошта». А я разумею, бо пісьменьнік зь вёскі, а ў беларускай вёсцы зайздрасьць — гэта традыцыя, мо і някепская, бо змушае намагацца нешта рабіць.

Але сама зялёныя памідоры не фатаграфую, а кладу іх на белае падвоканьне і высьпельваю беларускасьць.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG