Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 гадоў пасьля Бэслану. Недасьледаванае злачынства


Людзі прыходзяць на месца трагедыі, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту ў Бэслане

Людзі прыходзяць на месца трагедыі, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту ў Бэслане

У аўторак 1 верасьня адзначаецца 11-я гадавіна нападу баевікоў на школу ў Бэслане — тэракту, у выніку якога загінула звыш 340 закладнікаў, у тым ліку 186 дзяцей.

Аблога школы, якая доўжылася тры дні, пачалася 1 верасьня 2004 году, і масавая гібель людзей у школе № 1 горада Бэслана стала адным з самых крывавых тэрактаў у гісторыі Расеі.

Тэракт пачаўся ў першы дзень навучальнага году. Каля 30 тэрарыстаў, у асноўным чачэнцаў і інгушоў, захапілі школу, забіўшы некалькі яе супрацоўнікаў, пасьля чаго захапілі ў закладнікі больш за 1100 чалавек, у тым ліку 800 дзяцей. На працягу 52 гадзінаў, пакуль працягвалася супрацьстаяньне, большасьць закладнікаў знаходзілася ў спартзале школы, у сьпякоце і задусе, бязь ежы і вады.

На трэці дзень некаторыя з закладнікаў былі вызваленыя, а целы некаторых з тых, хто быў забіты ў першы дзень, — дазволена было забраць. Аднак нечакана адбылося некалькі магутных выбухаў, пасьля чаго пачаўся пажар, які ахапіў спартзалу і які прывёў да абвальваньня даху. Расейскі спэцназ, які падтрымліваўся танкамі, узяў штурмам будынак і ўступіў у бой з тэрарыстамі, якія ўтрымлівалі закладнікаў. У выніку штурму загінула больш за 340 закладнікаў, у тым ліку 186 дзяцей. Сотні людзей атрымалі раненьні, многія прапалі бязь вестак. Пераважная большасьць людзей пацярпела менавіта ад прымяненьня зброі масавага паражэньня і распачатага ў выніку яе прымяненьня пажару школы. Аднак афіцыйнае расьсьледаваньне цалкам праігнаравала пытаньне аб адказнасьці фэдэральнай улады і «штаба па вызваленьні закладнікаў» за цяжкія наступствы гэтага «вызваленьня».

Глядзіце інфаграфіку пра тыя падзеі на сайце расейскай службы Свабоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG