Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цела Чаркашына ў Днепрапятроўску. Чакаюць беларускага консула


Байцы 5 батальёну ДУК ПС развіталіся зь беларусам Алесем Чаркашыным

Байцы 5 батальёну ДУК ПС развіталіся зь беларусам Алесем Чаркашыным

Беларуса Алеся Чаркашына, які загінуў у Данбасе, дагэтуль не перавезьлі на радзіму з прычыны бюракратычных перашкодаў.

Пра гэта паведаміў Свабодзе сябра нябожчыка Зьміцер Шурхай:

Зьміцер Шурхай

Зьміцер Шурхай

«Цела Алеся знаходзіцца ў Днепрапятроўску. Чакаюць прадстаўніка амбасады Беларусі. Ён павінен прыехаць у Днепрапятроўск, каб закрыць усе справы па дакумэнтах і каб далей машына магла ехаць у напрамку Беларусі».

Спадар Шурхай выказаў хваляваньне, каб гэтая працэдура не зацягнулася:

«Тут такая сытуацыя — прыедзе ці не прыедзе. І вось чакаюць. Здаецца, выходзіў на сувязь і яго чакаюць там. Я проста заклікаю ўлады, грамадзтва, каб неяк паўплывалі на гэтую сытуацыю. Спадзяюся, што з боку Міністэрства замежных спраў, беларускай амбасады ва Ўкраіне гэта ўсё пройдзе чалавечна, што яны ня будуць зацягваць гэты працэс. Бо тут чакаюць родныя, чакае маці».

Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Беларус ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару».

XS
SM
MD
LG