Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Нам больш не патрэбныя мыліцы ў выглядзе старых „ляпісаўскіх“ гітоў. Магчыма, частка фанатаў спадзявалася, што мы яшчэ доўга будзем сьпяваць толькі „Евпатория“ ды „Ты кинула“. На жаль, альбо, хутчэй, на шчасьце, не», — гаворыцца ў прэс-рэлізе папулярнага гурту.

У інтэрнэце адбылася прэм’ера новага відэа гурту Trubetskoy на песьню «Завершается игра».

Музыкі абвясьцілі, што гэтым ролікам разьвітваюцца з эпохай і спадчынай «Ляпісаў».

«Мінуў год з моманту распаду «Ляпісаў» і стварэньня нашага калектыву, — распавядае фронтмэн гурту Trubetskoy Павал Булатнікаў. — За гэты год здарылася шмат усяго: і добрага, і дрэннага, і вясёлага, і сумнага. Але галоўнае, да чаго мы прыйшлі, — нам больш не патрэбныя мыліцы ў выглядзе старых «ляпісаўскіх» гітоў. Мы іх, як і раней, любім і выбачаемся перад усім рухам Lyapis Crew — магчыма, частка фанатаў спадзявалася, што мы яшчэ доўга будзем сьпяваць толькі «Евпатория» ды «Ты кинула». На жаль, альбо, хутчэй, на шчасьце, не. Гэтым кліпам мы разьвітваемся зь «Ляпісамі», і тым больш сымбалічна, што песьню «Завершается игра» напісаў наш стары сябар, удзельнік аднаго зь першых складаў «Ляпіса Трубяцкога» Аляксандар Ролаў, а відэа зрабіў Аляксей Церахаў, аўтар самых знакавых «ляпісаўскіх» кліпаў — ад «Ау» да «Воины света», — піша гурт у прэс-рэлізе.

У каманды Trubetskoy у кастрычніку выйдзе дэбютны альбом. Ён будзе складацца выключна з новых песень. Канцэртныя прэзэнтацыі гэтага альбома адбудуцца ў Менску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Кіеве ў першай палове лістапада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG