Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фотарэпартаж з урачыстасьцяў у менскай гімназіі нумар 23.

31 жніўня прагучаў першы званок у адной з найстарэйшых менскіх школаў — гімназіі № 23. Беларуская мова навучаньня і знаходжаньне ў самым цэнтры сталіцы штогод гарантуюць навучальнай установе чэргі на паступленьне ў першую клясу.

Усе прадметы тут выкладаюцца па-беларуску, да таго ж тут вучаць кітайскую мову. Сюды прыходзяць дзеткі зь беларускамоўных сем’яў, якія часта ведаюць адзін аднаго з маленства, а іх бацькі сябруюць паміж сабой. Таму атмасфэра ў гімназіі надзвычай хатняя і ўтульная.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG