Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папраўкі ў Канстытуцыю Ўкраіны прынялі


Ukraine -- Hundreds of activists protest against constitutional amendments aimed at decentralizing the government’s powers outside the parliament building in Kyiv, August 31, 2015
Ukraine -- Hundreds of activists protest against constitutional amendments aimed at decentralizing the government’s powers outside the parliament building in Kyiv, August 31, 2015

У Кіеве каля будынка Вярхоўнай Рады праходзіць мітынг супраць унясеньня паправак у Канстытуцыю Украіны. Пасьля прыньцьця паправак у канстытуцыю ў першым чытаньні мітынгоўцы пачалі кідаць дымавыя шашкі і спрабавалі прарвацца ў будынак, паведамляе карэспандэнт «Украінскай праўды».

Ад будынка ўкраінскага парлямэнту ўдзельнікаў мітынгу аддзяляе міліцэйскі кардон, у двары парлямэнту стаяць некалькі аўтобусаў МУС. У той жа час актывісты «Правага сэктару» перакрылі рух аўтамабільнага транспарту па вуліцы Грушэўскага.

Вярхоўная Рада сёньня ў першым чытаньні пагадзілася ўнесьці зьмены ў Канстытуцыю па дэцэнтралізацыі ўлады. За гэты прагаласавалі 265 дэпутатаў. Каб адпаведныя канстытуцыйныя папраўкі ўступілі ў сілу, іх павінна падтрымаць у другім чытаньні канстытуцыйная большасьць дэпутатаў (300 галасоў).

Асноўная прэтэнзія апанэнтаў законапраекту — «асаблівы статус» рэгіёнаў, які усталёўваецца неіснуючым пакуль «асобным законам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG