Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шыне праз Буг да лепшага жыцьця!


Хрысьціян Георг Шуц ІІ, «Вёска над рэчкай» (1791)
Хрысьціян Георг Шуц ІІ, «Вёска над рэчкай» (1791)

Зноў анкалёгія, зноў праводжу сяброўку. Сваячкі памерлай наразаюць памінальны стол: «Могілкі хутка большыя за вёску... Пракляты Чарнобыль. Дзетак шкада...»

Дзевяцігадовая Ганначка ўважліва ўглядаецца ў тэлевізар. З экрану, патрасаючы дзіцем, крычыць бежанка ў хіджабе: «Мы плылі да лепшага жыцьця! Рызыкавалі, маглі загінуць! Нас уратавалі, але зараз... Колькі можна афармляць дакумэнты?!»

— Бабуля, а каб мы паплылі ў Італію, нас бы таксама ўратавалі!

— Можа і ўратавалі б, толькі ў нас ні мора, ні лодкі.

— Але ёсьць рэчка! А я, ведаеш, як рыбка плаваю!

Бабця моўчкі ўсхліпвае. Сямігадовы Паўлік паціху дамаўляецца зь дзедам пра старую шыну, бо плавае кепска...

Хэльга Краўчанка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG