Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка не выключае, што яго атруцілі


 Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка зьвярнуўся ў Ленінскае РУУС г.Менска з просьбай расьсьледаваць інцыдэнт зь ягоным у кавярні «Грунвальд» 28 жніўня.

Прэтэндэнту ў кандыдаты ў прэзыдэнты стала кепска пасьля таго, як ён выпіў шклянку сьвежавыціснутага маркоўнага соку зь вяршкамі.

Паводле Цярэшчанкі, пасьля гэтага ён адразу адчуў сябе блага, у яго пачалося аняменьне твару і вачэй. Цяпер ён знаходзіцца ў пульманалягічным аддзяленьні 3-й гарадзкога клінічнага шпіталю, — паведамляе рэсурс belprauda.org.

У размове з журналістамі рэсурсу Віктар Цярэшчанка заявіў, што «ёсьць трэцяя асоба, зацікаўленая, каб я не перашкаджаў, каб мяне не было ў сьпісах для галасаваньня».

Раней незалежны назіральнік, акрэдытаваны ў раённай выбарчай камісіі ў Магілёве Аляксей Колчын паведаміў Радыё Свабода, што ў падпісных лістах, здадзеных штабам Віктара Цярэшчанкі ў камісію, выявілі больш за 20 працэнтаў несапраўдных подпісаў. Паводле Колчына, на праверку ініцыятыўнай групай прэтэндэнта было здадзена 216 лістоў, на якіх было 2606 подпісаў выбарцаў. У выніку 531 подпіс прызнаны несапраўдным. Зь іх 529 надрукаваныя на каляровым прынтары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG