Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме знойдзеныя мёртвымі зьніклыя 21 жніўня два крымскія татарыны


Імёны знойдзеных Меметаў Селімаў і Асман Ібрагімаў.

Як паведаміў у Фэйсбуку намесьнік старшыні Мэджлісу Нарыман Джаляль, спасылаючыся на ўдзельніка нацыянальнага руху Мустафу Хаірава, целы са сьлядамі нажавых раненьняў былі закапаныя ў сяле Багданаўка пад Сімфэропалем.

Па словах Джеляла, зь іншай крыніцы стала вядома, што асоба забойцы ўстаноўлена, ён аб’яўлены ў вышук. Па вэрсіі сьледзтва, піша Джаляль, гэта бытавое забойства.

Раней бацькі забітых меркавалі, што іх выкралі і незаконна ўтрымліваюць невядомыя асобы.

Джаляль таксама нагадаў, што 27 жніўня зьнік Мухтар Арысланаў, які жыў у мікрараёне Сімфэропаля «Фантаны».

Пасьля анэксіі Крыму Расеяй на паўвостраве бясьсьледна зьніклі некалькі крымска-татарскіх актывістаў. Былі заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах аб забойстве і выкраданьні, аднак да гэтага часу пра месцазнаходжаньне гэтых людзей нічога невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG