Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Байдан і Парашэнка абмеркавалі сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У пятніцу адбылася тэлефонная размова паміж віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, падчас якой абмяркоўвалася сытуацыя на Данбасе, палітычныя і эканамічныя рэформы ва Ўкраіне і ажыцьцяўленьне Мінскіх дамоўленасьцяў.

Паводле заявы Белага дому, Джо Байдэн павіншаваў Пятра Парашэнку з дасягненьнем дамовы з крэдыторамі аб рэструктурызацыі ўкраінскіх даўгоў і вітаў рашэньне рэфармісцкіх сілаў выступіць з адзіным сьпісам кандыдатаў падчас выбараў у мясцовыя органы ўлады ў кастрычніку.

Злучаныя Штаты, паводле віцэ-прэзыдэнта Байдэна, падтрымліваюць канстытуцыйныя папраўкі, якія накіраваныя на дэцэнтралізацыю ўлады, прапанаваныя прэзыдэнтам Парашэнкам. Гэтыя папраўкі адпавядаюць абавязальніцтвам, узятым Кіевам ў межах Менскіх дамоўленасьцяў, і яны не супярэчаць прынцыпу ўнітарнай дзяржавы.

Абодва лідэры асудзілі эскаляцыю атак з боку сумесных сілаў сэпаратыстаў і Расеі. Джо Байдэн рэзка раскрытыкаваў заявы лідэраў сэпаратыстаў аб гатоўнасьці захапіць новыя тэрыторыі і правесьці мясцовыя выбары ў парушэньне законаў Украіны, што было б наўпроставым парушэньнем Менскіх дамоўленасьцяў.

XS
SM
MD
LG