Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Чаркашын быў капэлянам добраахвотнікаў


Алесь Чаркашын у часе пэрформансу ля Берасьцейскага аблвыканкаму, 2013 год

Алесь Чаркашын у часе пэрформансу ля Берасьцейскага аблвыканкаму, 2013 год

Іна, дзяўчына загінулага беларуса, распавяла, што Алесь Чаркашын далучыўся да добраахвотніцкага атраду амаль ад самога пачатку баявых дзеяньняў. Ва Ўкраіне ён вучыўся ў Хэрсоне ў Біблейскім інстытуце. На вайне стаў капэлянам добраахвотнікаў.

«Гэта быў чалавек зь вялікай літары, чалавек-абаронца, зь якім заўжды было цёпла. Я заўжды адчувала абарону і спакой на душы. Ён служыў Богу і быў божым дзіцём. Я ведаю, што ён цяпер з Богам на нябёсах.

Гэта быў мірны чалавек, які загінуў за ўсіх нас. Не зважаючы на тое, што ён беларус, ён усіх любіў — і Ўкраіну, і Беларусь, усіх людзей любіў. Ён заўжды змагаўся за справядлівасьць.

Ён нёс людзям Эвангельле, перабываў з тымі людзьмі, якія там, на вайне. Яны ўсе разам маліліся: ідзем да перамогі і верым у перамогу разам з Богам. Цяпер ня стала Сашы».

Іна прыехала да Тараса два дні таму з Івана-Франкоўску, дзе яны пазнаёміліся ў сакавіку. Апошнія хвіліны ягонага жыцьця яна правяла зь ім разам.

33-гадовы беларус, былы старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД Аляксандар Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG